BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

З Беластока ў Варшаву за 1.5 гадзіны? Ужо мажліва

Усяго за 1 гадзіну 38 хвілін можна даехаць цягніком з Беластока да Варшавы. З нядзелі (01.09) дзейнічае новы расклад руху цягнікоў ПКП: у склад дадаўся цягнік з хуткасцю 160 км/г.

Кажа намеснік дзяржсакратара Міністэрства інфраструктуры Польшчы, які адказвае за чыгунку, Пётр Малепшак:

Мы хочам, каб гэты 180-кіламетровы маршрут цягніком быў альтэрнатывай машыне, альтэрнатывай паездцы па S8, альтэрнатывай, якая будзе больш прывабнай. Каб жыхары Беластока, а ў канчатковым выніку жыхары Саколкі, жыхары Аўгустова і Сувалкаў маглі хутчэй даехаць да Варшавы.

Падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі адзначыў, што гісторыя адбываецца на вачах жыхароў горада:

Мы стаім каля цягніка, які сапраўды даставіць пасажыраў у Варшаву за гадзіну 38 хвілін, але гэты цягнік мае назву: Эсперанта. Нікога з Беласточчыны ці Падляшскага ваяводства не трэба знаёміць з постаццю Літвіка Замыкава, але тое, што суправаджала яго ідэю, — звязваць людзей, каб мова не выключала, а мова злучала людзей праз зносіны.

Экспрэс паміж Беластокам і Варшавай Цэнтральнай будзе спыняцца толькі на прыпынку Białystok Zielone Wzgórza і на станцыі Warszawa Wschodnia. Паступова такіх цягнікоў з Беластока да Варшавы стане 12: з адпраўкай кожную гадзіну, з самай раніцы да позняга вечара.

Фота аўтара:

Беларускае Радыё Рацыя