BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

З Гародні ў Менск будзе курсаваць начны аўтобус

фота ілюстрацыйнае

Начны аўтобус будзе курсаваць у Гародню з Менска праз Ліду. Ён адпраўляецца з Менска ў 23:50, што зручна для тых, хто позна завяршае справы ў сталіцы ці перасаджваецца ў Менску транзітам з іншых гарадоў, піша «Менская праўда».

Час у дарозе да Гародні будзе крыху большы, чым на звычайных рэйсах — 4 гадзіны 15 хвілін, што звязана з заездам у Ліду. З Менска да Ліды ён едзе 2 гадзіны 40 хвілін.

А вось цана квітка на гэты аўтобус такая ж сама, як на дзённыя рэйсы: 35 рублёў да Гародні, 20 — да Ліды.

У фірме-перавозчыку адзначылі, што на рэйсах працуюць толькі вялікія аўтобусы. Яны адрозніваюцца ад маршрутак падвышаным роўнем бяспекі і камфорту: зручныя сядзенні з вялікай прасторай для ног, індывідуальныя USB-разеткі, кандыцыянер, прасторны багажны адсек.