Авіякампанія Belavia супольна з тураператарам «Інтэрсіці» аднаўляюць чартарнае авіяспалучэнне па маршруце Магілёў—Шарм-эль-Шэйх. Пра гэта паведаміла прэс-служба Нацыянальнага аэрапорта «Мінск».

Сёння, 22 лістапада, з Магілёўскага аэрапорта вылецелі першыя пасажыры, якія абралі Егіпет месцам свайго адпачынку. Паведамляецца, што загрузка першага рэйса склала 100 працэнтаў — на борце былі 189 чалавек.
Палёты плануецца выконваць раз на 10–11 дзён на самалёце Boeing 737-800.




