BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

З Менска ў Польшчу і Літву запусцяць новыя аўтобусныя рэйсы

У пятніцу, 10 кастрычніка, з Менска пачнуць курсіраваць новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Пра гэта распавялі выданню Office Life прадстаўнікі сервісу «Атлас Бас».

Фота ілюстрацыйнае: pracafoton.pl.

Рэйс Менск-Каўнас будзе праходзіць праз два аэрапорты ў Літве: Вільні і Каўнаса. Адпраўленне з Менска – у 4:00 раніцы. У кампаніі адзначаюць, што чэргаў на мяжы з Літвой апошнім часам няма.

Назад з Каўнаса аўтобус выязджае ў 22:30. Пакуль рэйс будзе ў раскладзе праз дзень.

Яшчэ адзін новы рэйс запусцяць з Менска ў Беласток. Яго называюць самым танным напрамкам для паездак у Еўразвяз, бо квіток у адзін бок абыйдзецца ў 105 рублёў. Праўда, пакуль аўтобус будзе ездзіць толькі па пятніцах. З Менска ён будзе выязджаць у 21:15. Па раскладзе паездка зойме каля 9 гадзін, але варта ўлічваць мяжу. У зваротны шлях з Беластока аўтобус будзе адпраўляцца па нядзелях у 19:40.

Беларускае Радыё Рацыя