BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

З Менска запускаюць рэйсы на востраў Хайнань

З 25 траўня з Менска запускаюць рэйсы на востраў Хайнань – курорт, які называюць кітайскімі тропікамі. Інфармацыя пра рэйсы ўжо з’явілася ў сезонным раскладзе, апублікаваным на сайце Нацыянальнага аэрапорта Менск, паведамляе onliner.by.

Фота: union-travel.ru

Рэйсы будзе выконваць кітайская лаўкост-авіякампанія Beijing Capital Airlines на лайнеры Airbus A330-300. Самалёт будзе курсіраваць двойчы на тыдзень. Час вылету з Менска ў 21:00, прылёту ў Санья – 7:30 раніцы. Палёт зойме прыкладна 11 гадзін.

Цэны на білеты ўжо з’явіліся на агрэгатарах. Aviasales прапануе адзін білет за 1949 беларускіх рублёў.

Востраў Хайнань лічыцца адным з найлепшых курортных месцаў Кітая. Ён знаходзіцца на адной шыраце з Гаваямі.