BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

За мінулыя суткі ў прыродных экасістэмах Беларусі ліквідавана 45 пажараў

За мінулыя 24 гадзіны ў прыродных экасістэмах ліквідаваны 45 пажараў, паведамілі ў прэс-службе МНС. У рэспубліцы ўстанавілася спякотнае надвор’е, на большай частцы тэрыторыі Гомельскай вобласці аб’яўлена надзвычайная пажарная небяспека.

Фота: МНС Беларусі

Паводле аператыўнай інфармацыі, за суткі ў рэспубліцы ўдалося ліквідаваць сем лясных пажараў, адзін тарфяны пажар і 37 узгаранняў травы і кустоў.

У найбліжэйшыя дні спякота з Беларусі не сыдзе, па паўднёвым усходзе з-за высокіх тэмператур аб’яўлены аранжавы ровень небяспекі надвор’я. Акрамя таго, з 31 жніўня па 2 верасня ў Гомельскай вобласці аб’яўлены чырвоны ровень небяспекі з-за магчымых пажараў.