BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

За суткі ў Беларусі ліквідавалі 6 лясных пажараў

За мінулыя суткі ў лясным фондзе Мінлясгаса было ліквідавана 6 узгаранняў, паведамляе прэс-служба ведамства. Ачагі зафіксаваны ў Ганцавіцкім, Пінскім, Гарадзенскім, Магілёўскім лясгасах, а таксама ў Чачэрскім спецлясгасе. Усе ўзгаранні былі ліквідаваны на ранняй стадыі. Агульная плошча ачагоў склала 0,7 гектара.

Фота: Pixabay

Усяго з пачатку года ў лясах дзяржлесахова ліквідавала 386 узгаранняў. Актуальную інфармацыю пра абмежаванні на наведванне лясоў заўсёды можна адсачыць на спецыяльнай інтэрактыўнай мапе.

Нагадаем, на большай частцы тэрыторыі Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей 23-25 верасня чакаецца надзвычайная пажарная небяспека (5 клас).

Беларускае Радыё Рацыя