За тыдзень Беларусь у бязвізавым парадку наведала амаль дзве тысячы трыста еўрапейцаў. З 12 па 19 студзеня у Беларусь прыбыло больш за сямсот грамадзян Літвы, і столькі ж грамадзян і неграмадзян Латвіі, амаль пяцьсот грамадзян Польшчы і больш за трыста грамадзянін іншых еўрапейскіх дзяржаў са спісу пашыранага бязвізу.

Агулам з 15 красавіка 2022 года, калі пачаў дзейнічаць бязвізавы рэжым, Беларусь наведала амаль мільён трыста тысяч жыхароў Еўропы.
Бязвізавы рэжым распаўсюжэаны на грамадзян трыццаці васьмі краін Еўропы, у тым ліку Літвы, Латвіі і Польшчы.






