Забарона на наведванне лясоў дзейнічае ў адным раёне краіны, таксама ў некалькіх раёнах уведзены абмежавальныя меры. Пра гэта паведамляе Мінлясгас.
Забароны і абмежаванні дзейнічаюць толькі ў Гомельскай вобласці. У Лельчыцкім раёне наведванне лясоў забаронена з 26 ліпеня. Яшчэ ў 4 раёнах: Нараўлянскім, Брагінскім, Кастрычніцкім і Хойніцкім – наведванне абмежавана. У астатнік\х раёнах краіны наведваць лясы можна без абмежаванняў.
Пры абмежаваннях развядзенне вогнішчаў (у тым ліку з выкарыстаннем мангалаў, барбекю, газавых пліт і т.п.) дапушчаецца толькі на адмысловых абсталяваных пляцоўках, абрамленых мінералізаванай (ачышчанай да мінеральнага пласту глебы) паласой шырынёй не меней 0,25 м, а таксама ў месцах, якія выключаюць пашкоджанне агнём крон, ствалоў і каранёвых лап дрэў, якія растуцьвакол.
Перад наведваннем лясных масіваў варта азнаёміцца з актуальнай інфармацыяй праз інтэрактыўную карту Мінлясгаса.