Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены амаль ва ўсіх раёнах Беларусі. Пра гэта паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Забарона ўведзена ў 16 раёнах Беларусі: у Берасцейскім, Жабінкаўскім, Іванаўскім, Камянецкім, Кобрынскім, Маларыцкім, Пінскім, Пружанскім раёнах Берасцейскай вобласці. Ён датычыцца таксама Воранаўскага, Лідскага, Мастоўскага, Дзятлаўскага, Карэліцкага, Навагрудскага і Шчучынскага раёнаў Гарадзенскай вобласці, Стаўбцоўскага раёна Менскай вобласці.
Згодна з данымі інтэрактыўнай карты Мінлясгаса, абмежаванне на наведванне лясоў уведзена на ўсёй тэрыторыі Гарадзенскай, Менскай, Берасцейскай, Віцебскай і Гомельскай абласцей, а таксама ў 17 раёнах Магілёўскай вобласці. Свабоднымі ад абмежаванняў і забарон застаюцца 4 раёны Магілёўскай вобласці — Клімавіцкі, Краснапольскі, Крычаўскі і Мсціслаўскі.