BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў зняты амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі

Мінлясгас паведамляе пра адмену абмежаванняў і забарон на наведванне лясоў амаль ва ўсіх абласцях краіны. Пры гэтым найбольш паспяховы стан лясоў зафіксаваны ў Віцебскай вобласці.

Паводле звестак Мінлясгаса, забарона на наведванне лясоў знята поўнасцю, а сярод тэрыторый, якія трапілі пад абмежаванні, называюцца наступныя раёны:

Гомельская вобласць: Брагінскі, Веткаўскі, Гомельскі, Добрушскі, Жыткавіцкі, Лоеўскі і Хойніцкі раёны;
Гарадзенская вобласць: Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Ашмянскі і Гарадзенскі раёны;
Менская вобласць: Пухавіцкі і Чэрвеньскі раёны;
Магілёўская вобласць: Касцюковіцкі і Хоцімскі раёны;
Берасцейская вобласць: Берасцейскі, Жабінкаўскі, Камянецкі, Кобрынскі, Маларыцкі і Пружанскі раёны.

У Віцебскай вобласці няма ніводнага раёна з абмежаваннем наведвання лясоў.