Забароны на наведванне лясоў уведзеныя ў 41 раёне Беларусі, гэта пазначана на інтэрактыўнай карце Міністэрства лясной гаспадаркі.

Так, па стане на 15:00 забароны на наведванне лясоў уведзены ў Столінскім, Іванаўскім, Лунінецкім і Пінскім раёнах Берасцейскай вобласці, Брагінскім, Буда-Кашалёўскім, Веткаўскім, Гомельскім, Добрушскім, Ельскім, Жыткавіцкім, Жлобінскім, Калінкавіцкім, Кармянскім, Лельчыцкім, Лоеўскім, Мазырскім, Нараўлянскім, Петрыкаўскім, Рэчыцкім, Рагачоўскім, Светлагорскім, Чачэрскім і Хойніцкім раёнах Гомельскай вобласці. Акрамя таго, забаронена наведваць лясы Бялыніцкага, Бабруйскага, Быхаўскага, Глускага, Кіраўскага, Клімавіцкага, Касцюковіцкага, Краснапольскага, Крычаўскага, Круглянскага, Магілёўскага, Асіповіцкага, Слаўгарадскага, Хоцімскага, Чавускага і Чэрыкаўскага раёнаў Магілёўскай вобласці. Лясны фонд Старадарожскага раёна Менскай вобласці пакуль таксама забаронены для наведвання.
Ва ўсіх астатніх раёнах Беларусі ўведзены абмежаванні на наведванне лясоў.
Сіноптыкі папярэджваюць, што ў найбліжэйшыя выхадныя захаваецца гарачае надвор’е. На 31 жніўня абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за спякоты, тэмпература паветра можа дасягаць плюс 33 градусаў. Разам з тым чырвоны ўзровень небяспекі з-за павышэння рызык узнікнення ў першую чаргу лясных пажараў абвешчаны на 31 жніўня – 2 верасня. На большай частцы тэрыторыі Гомельскай вобласці, дзе на дадзены момант практычна ўсе раёны знаходзяцца пад забаронай, чакаецца Надзвычайная пажарная небяспека (5-ы клас гарымасці).






