BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Затрыманні за продаж месцаў у чарзе на беларуска-польскім памежным пераходзе

У пункце пропуску “Варшаўскі мост” на беларуска-польскай мяжы затрыманы больш за 10 чалавек. Яны прадавалі месцы ў чарзе на ўезд у Польшчу, паведамляе МУС.

Некаторыя з затрыманых знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

З трыма з затрыманых паказалі «пакаяльныя» відэа. Адзін з іх гаворыць, што прадаваў месцы ў чарзе за 200-300 рублёў. Яшчэ адзін кажа, што прадае месцы ў чарзе і “зрэдку дапамагае людзям пераехаць мяжу па льготе”.

Мяркуючы па відэа, апублікаваным у каналах сілавікоў, некаторых прадаўцоў месцаў затрымлівалі, як палітычных — група захопу ўкладвала іх тварам у асфальт.

Акрамя гэтага, супрацоўнікі ДАІ сочаць за выкананнем правілаў дарожнага руху. З пачатку лета за парушэнне ПДР да адказнасці прыцягнулі больш за 1500 вадзіцеляў, веласіпедыстаў і пешаходаў.