Казахстанская авіякампанія SCAT запусціла прамыя рэйсы Алматы – Менск, паведамляе Sputnik Беларусь са спасылкай Нацыянальны аэрапорт Мінск. Першы борт урачыста прыбыў у Менск у нядзелю 10 жніўня.

Рэйсы будуць двойчы на тыдзень: па серадах і нядзелях. Як і ў выпадку з іншымі палётамі за Урал, пасажыры будуць “губляць” некалькі гадзін з-за змены часавага пояса, затое пры вылеце з Алматы ў Менск можна будзе выйграць па часе. Прыкладны час палёту – крыху больш за пяць гадзін.
Раней з беларускай сталіцы ў самы населены горад Казахстана ў паветры можна было дабрацца толькі з перасадкамі. Як правіла, ляцелі праз Маскву, Баку, Астану і Ташкент.
Алматы, з’яўляючыся былой сталіцай, захоўвае ролю фінансавага цэнтра. Там знаходзяцца штаб-кватэры найбуйнейшых банкаў краіны. Таксама каля горада размешчаны розныя турыстычныя месцы і курорты.






