BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зменшыліся чэргі аўтобусаў на мяжы з Польшчай

Чэргі аўтобусаў на мяжы Беларусі з Польшчай скараціліся ў параўнанні са звесткамі апошніх выходных (24-25 жніўня).

Днём 31 жніўня на мяжы ў пункце “Брэст” стаяць усяго 17 аўтобусаў. У пікавыя дні ў жніўні іх было больш за сотню.

А вось легкавых аўтамабіляў прыкметна менш не становіцца. У суботу ў чарзе стаяць больш за 400 легкавікоў.