BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зміцер Грынкевіч: Ад спёкі ў Арменіі хаваемся ў памяшканнях

У каўказскіх краінах стаіць невыносная спёка – больш за 40 градусаў у цені. Як ад такой спёкі хаваюцца беларусы, што жывуць у Арменіі распавядае беларускі актывіст і блогер Зміцер Грынкевіч.

Зміцер Грынкевіч.

– У асноўным п’юць ваду з ільдом, завешваюць фіранкамі ўсе вокны, у большасці памяшканнях удзень цёмна. І калі няма кандыцыянера, то крыху прыадкрываеш вокны, каб быў скразняк. У мяне няма кандыцыянера, таму па гэтай спякоце я зразумеў, чаму вокны невялікія ў дамах у Ерэване. І невялікія дзверы ў большасці крам, акрамя сучасных маркетаў.

Зміцер апынуўся ў Арменіі ў пачатку траўня, калі паехаў на так званы «візеран» з Грузіі, дзе да гэтага ён пражыў болей за два гады. У Арменіі Зміцер чакае вырашэння свайго «візавага» пытання, каб патрапіць у Польшу ці іншую еўрапейскую дзяржаву.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Зміцера Грынкевіча.