BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Знізіліся цэны на аўтобусныя білеты з Менска ў Літву і Польшчу

Рэдкая з’ява — цэны на аўтобусныя білеты з Менска ў Літву і Польшчу знізіліся. Квіткі Менск — Вільня цяпер каштуюць 160 рублёў (раней 180), Менск — Коўна — 210 рублёў (раней 240).

Фота: minsknews.by

Па маршруце Менск — Варшава цэны 125–150 рублёў, да Беластока — 140 рублёў. З Гародні цяпер курсуюць два новыя прамыя рэйсы да Варшавы з заездам у Беласток, а з Берасця да Варшавы можна даехаць за 100–105 рублёў.