BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зноў змяніліся правілы падачы дакументаў на польскую візу

Асобы старэйшыя за 60 гадоў цяпер могуць падаць дакументы на польскую візу па запрашэнні ад дзяцей і ўнукаў па спрошчаных правілах.

Фота: people.onliner. by

Ва ўсіх візавых цэнтрах з 9 верасня анкеты ад такіх асоб пачалі прымаць без папярэдняй рэгістрацыі. Пра гэта паведаміў сайт візавых цэнтраў Польшчы. Рашэнне тычыцца запрашэнняў, завераных у ваяводстве.

У ліпені аналагічныя змены ўвялі для ўладальнікаў Карты паляка старэйшых за 60 гадоў. Яны таксама могуць цяпер падаваць дакументы на візы без папярэдняй рэгістрацыі. Яшчэ адна змена, якая ўступіла ў сілу ў верасні  — адмянілі падачу дакументаў праз кур’ера. Цяпер гэта можна зрабіць толькі асабіста.

Беларускае Радыё Рацыя