Дзярждэпартамэнт ЗША прыпыняе апрацоўку іміграцыйных віз для грамадзян Беларусі і яшчэ 74 краін. Пра гэта паведаміў амерыканскі тэлеканал Fox News са спасылкай на службовую запіску знешнепалітычнага ведамства.

“Консульскім супрацоўнікам прадпісваецца адмаўляць у выдачы віз у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, пакуль Дэпартамент пераглядае працэдуры праверкі і адбору кандыдатаў», – гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя Беларусі ў спіс краін уваходзяць Расея, Іран, Бразілія, Ірак, Егіпет, Тайланд, Афганістан, Самалі, Емен і іншыя. Чакаецца, што абмежаванне пачне дзейнічаць з 21 студзеня на нявызначаны тэрмін. Дзярждэп імкнецца спыніць дзейнасць заяўнікаў, якія «могуць стаць клопатам для грамадства».
Меры да турыстычных віз не ўводзіліся.






