BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ЗША знялі санкцыі з «Белавія». Эксперт тлумачыць, што гэта азначае

11 верасня прадстаўнік адміністрацыі ЗША Джон Коўл на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам абвясціў, што санкцыі супраць авіякампаніі «Белавія» афіцыйна знятыя. Паводле яго, гэта рашэнне асабіста прыняў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

Санкцыі ЗША дзейнічалі з 9 жніўня 2023 году. Пры гэтым абмежаванні Еўразвязу, уведзеныя яшчэ ў снежні 2021-га, застаюцца ў сіле.

Былы супрацоўнік «Белавія», які займаўся тэхнічным абслугоўваньнем самалётаў, у камэнтары Свабодзе адзначыў, што скасаванне амерыканскіх санкцый адкрывае для кампаніі найперш тэхнічныя і рэпутацыйныя магчымасці:

  • з’яўляецца доступ да прамых закупак камплектуючых і праграмнага абсталявання;
  • аднаўляецца магчымасць абнаўляць навігацыйныя базы дадзеных;
  • адкрываецца шлях да закупкі самалётаў Boeing і патэнцыйна да паставак, якія былі замарожаныя;
  • знікаюць перашкоды для навучання беларускіх пілотаў у ЗША.

Аднак, падкрэслівае эксперт, пакуль дзейнічаюць санкцыі ЕЗ, самалёты «Белавія» не змогуць вярнуцца на еўрапейскія рынкі.