BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На «Валадарцы» перастаюць прымаць перадачы

Пачалі расфармоўваць СІЗА-1, якое знаходзіцца ў цэнтры Менска. Вязняў перавязуць у Магілёў і Жодзіна, а таксама ў новыя Калядзічы. Калі пачнуць прымаць перадачы і які адрас для лістоў — пакуль невядома, піша dissidentby.

Паводле інфармацыі dissidentby, як мінімум 42 палітычных зняволеных знаходзяцца на «Валадарцы». Размовы пра будаўніцтва новага будынку СІЗА пад Менскам і перадачы Пішчалаўскага замка ў распараджэнне Менгарвыканкама, як паведамлялі СМІ, вяліся яшчэ з канца 1990-х гадоў. Новае СІЗА мела паўстаць у прамысловай зоне «Калядзічы», але ўвядзенне ў эксплуатацыю ўвесь час пераносілі.