BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Вільні адсвяткавалі Дзень фізікаў

Па галоўным праспекце літоўскай сталіцы, праспекце Гедыміна, прайшоўся сімвал свята Дыназаўр, праехаліся рэтра-аўтамабілі і рухалася калона студэнтаў-фізікаў пад гукі аркестра літоўскай паліцыі.

Гэта было ўжо 56-ае па ліку свята FiDi. Фізікі Віленскага ўніверсітэта святкуюць Дзень фізікаў 13-га красавіка.

YouTube player

Ранкам у гэты дзень яны запрасілі жыхароў і гасцей горада ў парк атракцыёнаў FIZILENDAS, які на адзін дзень узнік ля факультэта фізікі. А пасля адбылося ўрачыстае шэсце па праспекце Гедыміна да галоўнага будынка Віленскага ўніверсітэта.

YouTube player

У шэсці, канешне, галоўная роля адводзілася герою свята – Дыназаўру. Калону ўзначальвала літоўская паліцыя і яе духавы аркестр. Затым ехалі рэтра-аўтамабілі, а за імі ішла калона студэнтаў-фізікаў з аранжавымі сцягамі і воклічамі пра цудоўную навуку фізіку.

Мінакі з задавальненнем віталі святочную калону, фатаграфавалі і здымалі відэа. На гэтую падзею прыйшло шмат сем’яў з дзецьмі.

YouTube player

А навошта Дыназаўр робіць у Вільні такое падарожжа ад праспекта Гедыміна да Віленскага ўніверсітэта? Па адной з версій, калісьці даўно ён незнарок хвастом штурхнуў юную студэнтку філалагічнага факультэта і зараз спяшаецца папрасіць прабачэння.

Сёлета гэтае мерапрыемства было прысвечана тэме Апакаліпсісу. Паводле арганізатараў свята, у 2021 годзе фестываль быў прызнаны нематэрыяльнай культурнай спадчынай Літвы.

YouTube player

Беларускае Радыё Рацыя