BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сумесная заява Латушкі і Губарэвіча аб удзеле ў выбарах у КР

«Беларусы павінны мець права абіраць сваіх прадстаўнікоў. На жаль, пакуль гэта немагчыма рабіць у Беларусі, але ў нас ёсць магчымасць абраць сваіх прадстаўнікоў на выбарах у Каардынацыйную раду. Заклікаю ўсіх нас прыняць удзел у гэтых выбарах”, – заявіў Павел Латушка з нагоды  выбараў у Каардынацыйную раду.

YouTube player

“Як беларускі палітык, заяўляю аб удзеле ў выбарах у Каардынацыйную раду і ўдзячны ўсім, хто далучыўся да нашай каманды. Мы стварылі кааліцыю з Рухам “За Свабоду”, да якой таксама далучыліся іншыя грамадскія аб’яднанні, блогеры, дыпламаты, юрысты, адвакаты, дзеячы культуры, прадпрымальнікі», – дадаў Латушка.

У сваю чаргу Юрый Губарэвіч заявіў, што  Рух “За Свабоду” падтрымлівае заклік да беларусаў прыняць удзел у выбарах у Каардынацыйную раду. “Умацаванне прадстаўнічага інстытуту дэмакратычных сіл праз выбары — гэта натуральны шлях дэмакратычнага працэсу і яго развіцця. Дзесяцігодзямі пазбаўленыя права выбару на Радзіме беларусы нарэшце атрымалі магчымасць абіраць сваіх прадстаўнікоў», – падкрэсліў палітык.

Новая Каардынацыйная рада павінна мець задачу — адстойваць нацыянальныя інтарэсы Беларусі, правы беларусаў і ўплываць на рашэнні, якія могуць датычыцца нас з вамі, – адзначаюць палітыкі.