Бібліятэка імя Францыска Скарыны збірае сродкі на запіс харавога альбома Міколы Куліковіча і яго прэзэнтацыю ў Лондане.

«Скарынаўка» захоўвае ўнікальную музычную калекцыю і аўдыя-архіў. Сярод скарбаў Скарынаўкі — архіў выбітнага беларускага кампазітара Міколы Куліковіча, які падчас другой сусветнай вайны быў вымушаны пакінуць Беларусь і да сваёй смерці жыў у эміграцыі.
Дзякуючы высілкам Галіны Казіміроўскай, якая даследавала архівы, духоўныя творы Міколы Куліковіча становяцца вядомымі слухачам. У гэтым годзе ёю быў арганізаваны канцэрт «Скарынаўка гучыць» у Варшаве, а зараз паўстаў яшчэ адзін новы праект: запіс харавога альбома і яго прэзентацыя ў Лондане. Выканаўцам праекта з’яўляецца Concordia Choir.
Беларускае Радыё Рацыя