BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Спыняе дзейнасць Беларускі фонд культуры

У Менску адбыўся агульны сход сяброў Грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд культуры”.

Яго сябры падвялі вынікі дзейнасці фонду на працягу 35 гадоў (1988-2023). Выступоўцы адзначылі яго багатую гісторыю, рэалізаваную вялікую колькасць розных праектаў, якія звязаныя былі найперш з гісторыка-культурнай спадчынай беларускага народа.

Але ў сувязі з адсутнасцю фінансавых сродкаў і ў сувязі з іншымі прычынамі на агульным сходзе было прынята рашэнне аб спыненні дзейнасці грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд культуры”. Фонд спыняе сваё існаванне з 5 студзеня 2024 года.

Беларускае Радыё Рацыя