Беларусы робяць найбольшы ўнёсак у рост колькасці іншаземцаў, якія працаўладкоўваюцца ў Літве, адзначаюць у літоўскай Службе занятасці.
Станам на пачатак года найбольшая колькасць людзей, якія папоўнілі рынак працы ў Літоўскай Рэспубліцы, прыбыла з Беларусі, іх колькасць дасягнула амаль 48 тысяч чалавек. Гэта амаль у 1,6 разу больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. На другім месцы – украінцы, іх на працу прыехала каля 45 тысяч. Далей з вялікім адрывам ідуць грамадзяне Узбекістану – крыху больш за 6,5 тысяч чалавек.
Пры гэтым большасць беларусаў, якія працуюць у Літве, маюць сярэднюю кваліфікацыю і кампетэнцыю. Гэта накладае адбітак на іх занятасць на рынку працы. Высокакваліфікаваныя працоўныя месцы ў асноўным звязаныя з транспартным сектарам і IT-сферай.
Беларускае Радыё Рацыя