BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Бундэстаг разгледзіць пытанне аб санкцыях супраць Беларусі і Расеі ў аграрным сектары

25 красавіка Бундэстаг разгледзіць пытанне ўвядзення санкцый супраць Беларусі і Расеі ў аграрным сектары. Іх прапанавала парламенцкая група ХДС/ХСС, паведамляе Bild.

“Жорсткія санкцыі ў сельскагаспадарчым сектары супраць Расеі і Беларусі больш чым неабходныя, каб не дапусціць улівання мільярдаў еўра ў вайсковы бюджэт прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, — лічыць дэпутат і адзін з аўтараў ініцыятывы Альберт Стэгеман. — Нам патрэбна еўрапейская забарона на імпарт. Аднаго павышэння тарыфаў на некаторыя расейскія сельскагаспадарчыя тавары недастаткова”.

Беларускае Радыё Рацыя