BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

24-га красавіка ў свеце праходзіць Denim Day

Denim Day, альбо Джынсавы дзень – калі людзі ва ўсім свеце апранаюцца ў джынсы, каб выказаць сваё “не” для гвалту, асабліва сэксуалізаванаму. 24 красавіка да акцыі далучаецца і служба “Адно акно”, якое дзейнічае пры прадстаўніцтве па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага пераходнага кабінету.

Пра праблемы гвалту ў сучасным грамадстве напярэдадні міжнароднай акцыі прыгадвае прадстаўніца па сацыяльных пытаннях АПК Вольга Гарбунова, якая заклікае далучацца да акцыі:

– Калі адбываецца штосьці страшнае, калі жанчына гіне, то мы пачынаем казаць пра гэту праблему. Але праблема гендарнага гвалту вялізная небяспечная грамадская праблема, пра якую трэба клапаціцца прэвентыўна. Не тады, калі забойства ўжо здзейснена, а тады а напад ужо адбыўся. Мы павінны казаць пра недапушчальнасць гендарна абумоўленага гвалту, мы павінны займацца адукацыяй, таму такія інфармацыйныя кампаніі, як Джынсавы дзень (Denim Day), яны вельмі важныя.

24 красавіка служба “Адно акно” запланавала шэраг мерапрыемстваў, напрыклад, жывыя эфіры са спецыялістамі пра жаночую самаабарону, ды пра юрыдычныя аспекты. Сёння можна далучыцца да флэшмобу: апрануць джынсы і размясціць фатаграфіі на сваіх старонках у сацыяльных сетках з адмысловым хэштэгам. Больш інфармацыі ў сацыяльных сетках інфармацыйна-кансультацыйнай платформы “Служба “Адно акно”.

Беларускае Радыё Рацыя