Кніга Алеся Бяляцкага “Турэмныя сшыткі” у прачытанні Змітра Бартосіка гучыць на нашых хвалях кожны будні дзень.
Кнігі з праваабарончай выдавецкай серыі «Беларуская турэмная літаратура» працягваюць гучаць на нашых хвалях кожны будні дзень а 12.20 гадзіне (прэм’ера) і паўтор у той сама дзень у 21.20 і на наступны дзень паўтор у 9.20 польскага часу (па беларускім часе – на гадзіну пазней). Можна таксама слухаць на нашым сайце ў рубрыцы “Падкасты”. Там можаце слухаць і іншыя выданні з гэтай серыі:
«Еду ў Магадан» Ігара Аліневіча
«Фарбы паралельнага свету» Міколы Дзядка
«Каменнае сэрца” Паўла Севярынца
“Беларуская турэмная літаратура” на хвалях Рацыі – супольны праект з праваабарончым цэнтрам “Вясна”.
Кніга Алеся Бяляцкага “Турэмныя сшыткі” была напісана ў час яго першага зняволення (ён быў зняволены ў жніўні 2011-года, датэрмінова вызвалены ў чэрвені 2014-га). Алесь Бяляцкі – беларускі праваабаронца, стваральнік і старшыня Праваабарончага Цэнтру “Вясна”, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру ў 2022 годзе. У ліпені 2021 года Алесь Бяляцкі быў затрыманы па новай сфабрыкаванай крымінальнай справе. З таго часу ён знаходзіцца ў зняволенні. Засуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Зараз у калоніі №9 у Горках.
Беларускае Радыё Рацыя