З пачатку выбарчай кампаніі 2020 года праваабаронцы штодзённа фіксуюць факты рэпрэсій у Беларусі. Сітуацыя з парушэннем правоў чалавека ў краіне да гэтага часу застаецца катастрафічнай. Праваабаронцы «Вясны» падлічылі агульную лічбу затрыманняў за першы квартал бягучага года.
З 1 студзеня па 31 сакавіка ў Беларусі было зафіксавана 987 затрыманняў, з якіх трэць — жанчыны. Большасць затрыманняў прыйшлося на студзень. Менавіта тады КДБ зладзіў масавы рэйд за прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY. Акрамя гэтага, у 65 затрыманых ёсць непаўнагадовыя дзеці.
Асобна адзначым, што ўсе лічбы могуць быць значна большымі праз тое, што праваабаронцы не валодаюць усімі звесткамі пра рэпрэсіі.
Беларускае Радыё Рацыя