BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

BELPOL: Прызыўнікам могуць забараніць выезд з Беларусі

Улады Беларусі плануюць абмежаваць права на выезд з Беларусі для мужчын прызыўнога ўзросту. Цяпер гэта можа закрануць хлопцаў ад 17 да 27 гадоў. Пра гэта паведаміла арганізацыя былых сілавікоў BELPOL са спасылкай на свае крыніцы ў Міністэрстве абароны. Сітуацыю каментуе прадстаўнік Аб’яднання сілавікоў Беларусі BELPOL Уладзімір Жыгар:

— Гэтую інфармацыю мы атрымалі з Беларусі і праверылі некалькі разоў, бо яна ў нас была даўно не першы дзень. Мы яе правяралі, удакладнялі. Сапраўды ва ўмовах такой строгай сакрэтнасці рэжым рыхтуецца да ўвядзення чарговых абмежавальных мер да грамадзянаў нашай краіны. Вядома, не значыць, што рэжым проста цяпер рыхтуецца да нейкай актыўнай фазы вайны, але гэта намёкі.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Паводле інфармацыі BELPOL, уводзіцца абмежаванні на выезд будзе аўтаматычна з указам аб правядзенні чарговага прызыву, а здымацца будзе з заканчэннем мерапрыемстваў па прызыве на тэрміновую ваенную службу.

Беларускае Радыё Рацыя