На 1000 рублёў аштрафавалі былую палітзняволеную Таццяна Пыцько, піша тг-канал “Віцебск, я гуляю”.
Пыцько — шматдзетная маці, жонка віцебскага журналіста Вячаслава Лазарава. Летась у верасні яе асудзілі на тры гады пазбаўлення волі. Пазней Вярхоўны суд адтэрмінаваў ёй пакаранне на тры гады. І ў лістападзе 2023-га жанчына змагла вярнуцца дадому ў пасёлак Кастрычніцкая да сваіх дзяцей, у тым ліку да аднагадовай дачкі Евы.
Два тыдні таму яе судзілі па адміністрацыйным артыкуле. Сілавікі знайшлі ў яе профілі ў “Аднакласніках” лагатып “экстрэмісцкага” канала.