Каля дзясятка ўзброеных міліцыянтаў спатрэбілася, каб затрымаць прадпрымальніка з Жабінкі за каментары ў інтэрнэце. Відэа затрымання з’явілася ў адным з праўладных тг-каналаў.
На відэа паказана, як узброеныя міліцыянты ўрываюцца з крыкамі ў дом да прадпрымальніка, пагражаючы выламаць дзверы. Мужчыну яны прымушаюць легчы на падлогу.
Затрыманага мужчыну, мяркуючы па ўсім, вінавацяць у “распальванні варожасці ў дачыненні да сілавікоў, падтрымцы пратэсту і закліках да гвалтоўных акцый”.
Беларускае Радыё Рацыя