Ужо праз лічаныя гадзіны большасць хрысціянаў свету сустрэнуць Божае Нараджэнне. Старшыня Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка павіншаваў беларусаў, якія 25-га снежня адзначаюць Каляды:
“У нас усё атрымаецца. Усё будзе добра. І ў нашай любімай краіне, і ў кожнага з нас. Імкнучыся да сваёй мэты, варта мець падтрымку. І ў гэты дзень я зычу быць падтрымкай для сваіх блізкіх і родных. Бо беларусы — салідарныя адзін з адным. Бо беларусы заўсёды дапамогуць адзін адному”, – сказаў Павел Латушка ў сваім віншаванні.