BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Павел Усаў склаў зычынні Зянону Пазняку з нагоды ягоных народзін

Зянон Пазняк – беларускі палітык, адзін з заснавальнікаў «Мартыралога Беларусі» і Беларускага народнага фронту – адзначае 80-годдзе на эміграцыі.

Кажа паплечнік палітыка, палітолаг Павел Усаў:

Перш за ўсё хацеў бы падзякаваць Зянону Станіслававічу за тое, што ён зрабіў для беларусаў і Беларусі. Гэта неацанімы ўклад з ягонага боку і з боку ягоных паплечнікаў. ЁН заўсёды казаў пра тое, што адбыўся пераварот у 1996 годзе. На жаль беларускія палітыкі і беларускае грамадства не хацелі гэтага пачуць у 90ыя гады, і пабачылі на ўласныя вочы ў 2020 годзе. Шмат яго прадказанняў адносна Расеі і дзейнасці Лукашэнкі спраўдзіліся. Сёння беларусам варта пераасэнсаваць духоўны і палітычны капітал, фармаваны Зянонам Пазняком.

Зянон Пазняк браў удзел у прэзідэнцкіх выбарах 1994 года і не прайшоў у другі тур, прайграўшы Лукашэнку з 44,82% і Вячаславу Кебічу. Эміграваў пасля “Чарнобыльскага шляху” вясной 1996 года. У эміграцыі працягвае займацца палітыкай.

Беларускае Радыё Рацыя