BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусь на трэцім месцы ў свеце па колькасці зняволеных журналістаў

Беларусь на трэцім месцы ў свеце па колькасці зняволеных журналістаў, паведамляецца  ў штогадовай справаздачы праваабарончай арганізацыі “Камітэт абароны журналістаў” (CPJ).

На тры краіны прыпадае больш чым траціна зняволеных у свеце журналістаў. Паводле звестак CPJ, па стане на 1 снежня 2023 года, у свеце за кратамі было 320 журналістаў: з іх 44 у Кітаі, 43 – у М’янме (былой Бірме) і 28 – у Беларусі. Далей у спісе Расея (22) і В’етнам (19).

Пры гэтым насельніцтва Кітая – 1,4 мільярда чалавек, Мʼянмы – каля 55 мільёнаў, Беларусі – каля 9 мільёнаў, Расеі – каля 145 мільёнаў, В’етнаму – каля 100 мільёнаў. Такім чынам, па колькасці зняволеных журналістаў на душу насельніцтва Беларусь мае найгоршы паказчык у свеце.