BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вестак ад Марыі Калеснікавай няма больш за год

Чацвёрты дзень нараджэння сустракае за кратамі Марыя Калеснікава — сябра Каардынацыйнай рады, кіраўніца выбарчага штабу Віктара Бабарыкі, якая стала адным з сімвалаў беларускага пратэсту 2020 года. 24 красавіка ёй споўнілася 42 гады.

Палітвязняволеная, асуджаная да 11 гадоў калоніі, знаходзіцца ў гомельскай жаночай ПК у рэжыме інфармацыйнай блакады: блізкія не ведаюць пра яе нічога ўжо 434 дні, яна ізаляваная ад іншых зняволеных, не атрымлівае ні лістоў, ні перадач. Пра гэта «Позірку» распавяла сястра зняволенай – Таццяна Хоміч. 

«На жаль, навін няма, сувязі з Машай няма, нейкіх прарыўных навін — не. Сітуацыя ранейшая. Нядаўна сапраўды з’явілася інфармацыя, што стан здароўя Машы пагаршаецца. Але нейкіх падрабязнасцяў, што гэта, з чым звязана, ці лечаць яе там увогуле — не. І няма магчымасці праверыць гэтую інфармацыю», — расказала Таццяна Хоміч. Яна адзначыла, што Марыя ўвесь гэты час, ужо больш за год, знаходзіцца адна ў памяшканні камернага тыпу (ПКТ).

Беларускае Радыё Рацыя