BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вядомыя беларускі далучыліся да міжнароднай акцыі «Джынсавы дзень»

Вядомыя беларускі далучыліся да міжнароднай акцыі «Джынсавы дзень» у падтрымку ахвяраў сэксуалізаванага гвалту.

Сёлета ў акцыі пад хэштэгамі #джынсавыдзень удзельнічалі і вядомыя беларускі – журналісткі Саша Раманава і Каця Пытлева, моўная актывістка Аліна Нагорная, палітолаг Роза Турарбекава і іншыя. Акцыю праводзіла служба «Адно вакно» і прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету па сацыяльнай палітыцы, ініцыятарка акцыі Вольга Гарбунова:

Важна гаварыць у гэтыя дні пра рэальныя практычныя крокі, якія мы можам прапанаваць – і для грамадскага абмеркавання, і словы, якія мы можам сказаць нашай канкрэтнай пацярпелай сяброўцы, сястры, калежанцы на працы. Мы павінны спыніць ігнараванне тэмы, на якую баімся гаварыць. Калі мы будзем баяцца гаварыць на пэўныя тэмы, людзям, якія перажылі гэты гвалт, будзе казацца, што яны адны, і ніякай падтрымкі вакол няма. Наша задача сказаць ім, што ты не адна.

Акцыя ва ўсім свеце ўзнікла з нагоды вядомага італьянскага судовага выпадку, у рамках якога адказнасць за згвалтаванне перанеслі на пацярпелую з прычыны адзення, якое яна насіла (гаворка пра джынсы). Праводзіцца ў апошнюю сераду красавіка.

Беларускае Радыё Рацыя