Праўладны тэлеграм-канал апублікаваў відэа пра затрыманне выкладчыцы магілёўскай аўташколы. Паводле інфармацыі “Медыязоны“, гаворка ідзе пра Кацярыну Кастусёву — дачку зняволенага лідара Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.
На камеру дзяўчына кажа, што ў 2020 годзе “аказвала садзейнічанне экстрэмісцкаму фармаванню “Вясна” і ў 2021 годзе нібыта зарэгістравалася ў боце “Плана Перамогі”.
Што канкрэтна ставяць у віну затрыманай, не ўдакладняецца.
Кіраўніка БНФ Рыгора Кастусёва асудзілі на 10 гадоў пазбаўлення волі па справе аб «захопе ўлады» ў верасні 2022 года.
15 студзеня прайшло судовае пасяджэнне па змене рэжыму для зняволенага. Кастусёву зрабілі больш жорсткім пакаранне — яго перавядуць у турму.
У красавіку 67-гадоваму палітыку зрабілі аперацыю: у яго рэзка пагоршылася здароўе.