BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

120 тысяч злотых з бюджэту ваяводства на закупку і аднаўленне народных строяў Падляшша

У Беластоку, у ваяводскай управе адбылося падпісанне дамоваў на закупку народных і гістарычных строяў.

Мэта – падтрымаць рэквізітам падляшскія рэгіянальныя калектвы і ініцыятывы, якія папулярызуюць мясцовыя традыцыі ў галіне фальклору (музыкі, танца, спеваў і абрадаў) і гісторыі, кажа кіраўніца Фонда жывой гісторыі HANZA Магдалена Зеліньска:

Гэта дакладная рэканструкцыя балтыйскага адзення з тэрыторыі Сувальшчызны, зробленая на падставе археалагічных раскопак на мяжы з Летувай. Мы выканалі строй вельмі дакладна, на падставе ўсіх даступных нам дадзеных. Матэрыял таксама гістарычны, усё зроблена ўручную, строй маляваны прыроднымі фарбамі. Так гэта магло выглядаць 600 год таму.

У межах праекта падтрымкі закупкі народных строяў Падляшша з ваяводскага бюджэту былі выдзелены датацыі на агульную суму 120 тысяч злотых. Агулам было падтрымана 13 праектаў.

Фота аўтара

Беларускае Радыё Рацыя