BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускі гітарыст Павел Трыпуць адкрывае курс заняткаў па вакале

Беларускі гітарыст Павел Трыпуць – лідар гурта «Opteamist Project», удзельнік бэндаў «Volski», «Krambambula», «Trubetskoy» – плануе пашырыць сваю школу-студыю і запусціць курс заняткаў па вакале.

“Акрамя таго, там будуць выкладацца ўрокі сальфеджыа і тэорыі музыкі. Весці іх будзе экс-палітвязынка Юлія Юніцкая (Марчанка)”, – распавёў артыст.

Заняткі будуць праводзіцца ад 6-7 гадоў, то бок, могуць быць дзеці, і там ужо неабмежавана. Гэта мы робім з вельмі класнай вакалісткай і выкладчыцай Юліяй Юніцкай. Яна супрацоўнічала з гуртом Irdorath і ўдзельнічала ў розных праектах. І яна выкладае. Мы адзін дзень у тыдзень будзем праводзіць безкаштоўныя заняткі для дзяцей палітвязняў.

“Запрашаем усіх на нашыя музычныя заняткі”, – дадаў Павел Трыпуць.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя