BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Музычна-літаратурная вечарына Алеся Яшчанкі ў Беластоку

У Беластоку ў хабе «Новая зямля» адбылася музычна-літаратурная вечарына беларускага журналіста і барда Алеся Яшчанкі.

Музыка выступіў з праграмай «Міністэрства любові», дзе выконваў свае лірычныя песні і чытаў прысутным гумарэскі.

 Хацеў прыехаць у Беласток, таму што гэта адзін з тых гарадоў, дзе больш за ўсё знаходзіцца беларусаў. Таму, вядома, гэта было лагічна. І таму, што тут ёсць такая цудоўная пляцоўка як беларускі хаб ”Новая зямля”. Таму, канешне, кожны беларускі музыка, які жыве ў Польшчы, даедзе да Беластока.

Уражанні толькі пазітыўныя, вельмі файныя людзі, вельмі файная атмасфера была на канцэрце, тое, што трэба.

Разам з Алесем у Беласток прыехаў невялікі калектыў з сябраў-музыкаў. Сярод іх адным з акампаніятараў выступіў і Алесь Дзянісаў:

– Так атрымалася, што мы былі ў адной кампаніі, я проста пачуў яго песні і сказаў: “А чаму ты не паспрабуеш зрабіць нейкі канцэрт?”. У выніку мы ў такой маленькай залі разам яшчэ з Ежыкам, ён паляк, прафесійны басіста, неяк сабраліся, парэпертавалі. Я думаю, што чым больш людзей харошых і таленавітых пачынаюць займацца творчасцю, распавядаць пра сябе, распавядаць пра іншых людзей – гэта супер.

Алесь Яшчанка ўжо шмат гадоў жыве ў Польшчы. З песняй «28 жніўня» ўдзельнічаў у адборы на «Бардаўскую восень» у 2012 годзе.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя