BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве прайшоў “Арт Маркет”

“Арт Маркет” ад Art Craft House адбыўся ў Варшаве ў клубе Scena Chmielna. Гасцям падзеі былі прапанаваныя розныя вырабы: ад нацыянальнай вопраткі і біжутэрыі да мяса і іншых прысмакаў.

Арганізатаркі імпрэзы Марыя Кашапава і Любоў Шыбаршына распавялі, у чым заключаліся адметнасці гэтага Маркету:

– У першую чаргу з тым, што ў нас з’явілася некалькі новых удзельнікаў. Плюс у гэты раз у нас трое ўдзельнікаў – палякі. Мы спрабуем неяк пашырацца, канешне, робім упор на беларусаў і ўкраінцаў, але тым не менш палякі намі таксама цікавяцца.

–  Наконт майстроў. Напрыклад, ёсць жанчына, якая займаецца вышыўкай і робіць розныя рэчы з арнаментам. Гэта поўнасцю ручная вышыўка. Потым кераміка – гэта сястра Максіма Знака.

Таксама падзею падтрымалі ўдзельнікі Школы Беларускай Традыцыйнай Культуры. Яны зладзілі танцы і спевы каля клубу, дзе і адбылася падзея.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя