BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гомельскія ўлады забяспечваюць яўку на канцэрт да “Дня яднання”

У Гомельскім абласным выканкаме распрацавалі адмысловы план падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных да Дня яднання Беларусі і Расеі.

Сярод іншага ў дакуменце прапісаныя квоты “забеспячэння яўкі прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскасці, дэлегацый раёнаў” на канцэрт, які 2 красавіка пройдзе ў гомельскім Грамадска-культурным цэнтры, паведамляе “Флагшток”. Так, у дакуменце патрабуецца, каб з Гомеля было 580 чалавек, з Гомельскага раёна – 100 чалавек, з астатніх раёнаў – па 20 чалавек.  

Адказнасць за яўку ўскладзеная на старшынь выканаўчых камітэтаў. У дакуменце гаворыцца пра неабходнасць яўкі на мерапрыемства ветэранаў, моладзі, “патрыятычнай грамадскасці”. Для ўсіх прысутных распрацаваная схема рассадкі залы.

Беларускае Радыё Рацыя