BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Узнагароды для выбітных беларусаў у Беларускім Доме ў Варшаве

У Беларускім Доме ў Варшаве адзначаны ўзнагародамі ад Рады БНР беларусы, якія зрабілі шмат важнага і каштоўнага для развіцця нацыянальнага адраджэння, мовы, культуры, незалежнасці Радзімы. На ўручэнні ўзнагарод пяці вядомым беларусам было шмат людзей. Панавала атмасфера ўзрушанасці і зычлівасці.

Паводле Зянона Пазняка, узнагароджанага Ордэнам Пагоні, гэтыя прызнанні сведчаць пра аб´яднанне беларусаў дзеля адраджэння роднай краіны:

– У Радыё Рацыя беларусы мелі рацыю. А Наша рацыя – гэта наша воля, незалежнасць, наша вялікая культура. І гэтая ўзнагарода – сведчанне таго, што мы аб’яднаныя. Мы аб’яднаныя з адной мэтай – Жыве Беларусь!

Алесь Зарэмбюк:

– Усцешаны тым, што беларускае жыццё працягваецца, і што беларуская нацыянальная ідэя жыве.

Яраслаў Іванюк:

– Для мяне гэта прызнанне не толькі асабістае, але таксама для людзей, якія працуюць над Камунікатам, над папаўненнем зместу гэтай бібліятэкі.

Поўны матэрыял у далучаным гукавым файле:

Знакамітая спартоўка-плыўчыха Аляксандра Герасіменя, узнагароджаная медалём Ордэна Пагоні лічыць, што яна выбрала ў сваім жыцці правільны кірунак. Сустаршыня Руху Салідарнасці «Разам» Алена Талстая ўспрымае сваё ўзнагароджанне, як прызнанне ў цэлым работы Руху Салідарнасці «Разам» дзеля волі і незалежнасці Айчыны.

Беларускае Радыё Рацыя