BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кіберпартызаны атрымалі доступ да дзясяткаў тысяч даносаў

Кіберпартызаны атрымалі доступ да 40 тысяч даносаў КДБ. Гэта даносы, якія адпраўляліся праз інтэрнэт-партал з верасня 2014 па жнівень 2023 году.

Сярод іншых прыводзіцца данос, складзены жыхаром Беластоку на кіраўніка польскае філіі гомельскае транспартнае кампаніі. Інфарматар сведчыць, што “у кабінеце дырэктара на відным месцы наклееная сімволіка з БЧБ сцягамі, а таксама карыкатурныя налепкі” на Лукашэнку. Данос быў адасланы 30 ліпеня 2021 году.

Кіберпартызаны маюць таксама прапановы замежных грамадзян пайсці на супрацоўніцтва з КДБ.