BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Януш Жабюк: Літаратура і выяўленчае мастацтва часта звязаныя

Другі дзень у Беластоку адбываецца буйны кніжны кірмаш. Гэта ўжо 11-ая такая падзея ў сталіцы Падляшша. Але ўпершыню на кірмашы працуе «Арт-зона», дзе можна купіць карціны. Яе ладзіць Падляшскі аўкцыённы дом.

Тут прадстаўлена 150 карцін мастакоў з Падляшша, або якія звязаныя з Падляшшам, сярод іх некалькі беларускіх творцаў. Кажа кіраўнік Падляшскага аўкцыённага дому Януш Жабюк.

— Літаратура і выяўленчае мастацтва часта звязаныя. Гэта дысцыпліны, якія ўплываюць адна на адну. Мастакі, жывапісцы і скульптары часта чэрпаюць натхненне з літаратурных твораў, а пісьменнікі часта чэрпаюць натхненне і ідэі з мастацкіх твораў, са скульптур або з жывапісных гісторый. Таму я лічу, што спалучэнне гэтых двух мастацкіх дысцыплін у адным месцы – вельмі добрая ідэя. Я лічу, што вельмі часта аматары і літаратуры, і мастацтва – адны і тыя ж людзі.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Беластоцкі кніжны кірмаш традыцыйна адбываецца ў падтрыбуннай прасторы гарадскога стадыёну. Ён будзе працаваць яшчэ два дні – 20.04.24 і 21.04.24.

Беларускае Радыё Рацыя