BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лекцыя «Вялікае Безкаралеўе (1572-1576 гг.)» у Кракаве

У суботу, 30 сакавіка, у GUTENBERG CLUB — новая гістарычная сустрэча! Тэма гэтым разам — «Вялікае Безкаралеўе (1572-1576 гг.)».

Дата: 30 сакавіка. Час: 17.00 (час мясцовы). Месца: GUTENBERG CLUB, Łobzowska 15-15 (4 паверх), Кракаў.

 Гаворка пойдзе пра перыяд ад смерцi Жыгiмонта Аўгуста да ўвашэсця на трон Стэфана Баторыя. Першыя выбары «шляхецкага» манарха, а пры нагодзе стварэнне ўсяго дзяржаўнага будынку Рэчы Паспалiтай — адзiн з пазiтыўных прыкладаў з нашай гiсторыi, якiм можна ганарыцца. 

Лектар — гiсторык, к.г.н. Уладзiмiр Падалiнскi — распавядзе пра самыя цiкавыя i драматычныя моманты гэтага перыяду: смерць Жыгiмонта Аўгуста, выбранне Генрыха Валуа i яго ўцёкi да Францыi, кандыдатура Iвана Жахлiвага на трон Рэчы Паспалiтай i шмат iншых захапляльных эпiзодаў тых часоў.

 Гасцей чакаюць кава, гарбата i розныя прысмакi. 

А пасля лекцыi — цiкавая размова i цёплая кампанiя.

 Уваход — 50 злотых.

Арганізатары