BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Неўзабаве ўбачыць свет новая кніга Зянона Пазняка

Неўзабаве ўбачыць свет новая кніга Зянона Пазняка пад назвай «Самвыдат». Яе ён напісаў яшчэ ў 70-ыя гады ХХ стагоддзя. Гэта быў зварот да народаў Савецкага Саюза, які ён хацеў агучыць праз замежныя радыё «Голас Амерыкі» альбо «Нямецкая хваля».

Гаворыць Зянон Пазняк:

–  Былі некалькі вялікіх прац  напісаныя ў 70-ых гадах, і аказваецца, мой сябра адзін знайшоў у інтэрнэце. Вось я зараз выдам іх, гэта 50 год таму. “Беларускі самвыдат”, часопіс  там быў такі каталіцкі, дарэчы. Я яго ад пачатку да канца рабіў, і адзін твор, які я хацеў перадаць за мяжу на радыё “Голас Амерыкі” альбо “Нямецкая хваля”. Але не ўдалося гэта перадаць, на расейскай мове там было напісана.

Зянон Пазняк не толькі вядомы палітык, але высокапрафесійны фатограф, мастацтвазнаўца, археолаг, адкрывальнік «Курапатаў» і літаратар. Яго верш пра «Крылатых гусараў», пакладзены на музыку беларускай спявачкай Таццянай Грыневіч-Матафонавай, з´яўляецца рэмінісцэнцыяй беларускіх ваярскіх спеваў ХІІІ стагоддзя.

Беларускае Радыё Рацыя