BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Спектакль «Ціхары» ў Вільні

У пятніцу, 26 красавіка, у Вільні граюць спектакль «Ціхары» паводле Сашы Філіпенкі. Паказ прымеркаваны да Чарнобыльскага тыдня.

Дата: 26 красавіка. Час: 19.00 (час мясцовы). Месца: Meno erdvės VILEIŠIO18, P. Vileišio gatvė, Вільня. 

Спектакль распавядае пра недалёкую будучыню, у якой апакаліпсіс — не прычына спыніць суды над прысутнымі ў Беларусі. 2030 год. 

Вайна ва Украіне завяршылася перамогай Кіева, і Пуцін націснуў ядзерную кнопку. Свет разбураны, але ў адным бункеры, як ні ў чым не бывала, праходзіць суд за ўдзел у пратэстах у Беларусі 2020 года.

Акцёры: Андрус Дарала, Марына Здаронкава, Ілля Ясінскі, Аляксандра Метальнікава, Сяргей Толсцікаў, Ніёле Макутэнайце, Аляксандр Рацько, Віталь Лявонаў, Аляксандр Філіпенка. 

Рэжысёрка — Аляксандра Дзянісава.

Квіткі коштам ад 19 еўра можна набыць па спасылцы.

Арганізатары